Польшча сварыцца з Ізраілем з-за Халакосту

Прэм'ер-міністр Польшчы Маравецкі сваім выказваннем пра Халакост на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене выклікаў дыпламатычны скандал з Ізраілем, піша Deutsche Welle. Ён заявіў, што да злачынстваў Халакосту датычныя і самі яўрэі
Кадр з фільму «Спіс Шындлера» (1993), прысвечанага Халакосту ў Кракаве

Кадр з фільму «Спіс Шындлера» (1993), прысвечанага Халакосту ў Кракаве


Паміж Польшчай і Ізраілем разрастаецца канфлікт праз нядаўна прыняты ў Варшаве закон пра «Інстытут нацыянальнай памяці» і выказванні польскага прэм'ера Матэуша Маравецкага на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Кіраўнік урада Ізраіля Біньямін Нетаньяху назваў «абуральнай» заяву Маравецкага пра «габрэйскіх злачынцаў» у сувязі з Халакостам.

«Ёсць праблема з разуменнем гісторыі, а таксама адсутнасць суперажывання трагедыі нашага народа», — напісаў Нетаньяху ў мікраблогу Twitter у ноч на 18 лютага.

Маравецкі ў суботу, 17 лютага, на пытанне ізраільскага журналіста, ці будуць яго лічыць у Польшчы злачынцам пасля паведамлення пра тое, што польскія суседзі выдалі яго габрэйскую сям'ю гестапа, адказаў: «Вядома, гэта не караецца, калі кажуць, што былі польскія злачынцы — гэтак жа як і яўрэйскія, рускія, украінскія злачынцы, а не толькі нямецкія».

Матэўш Маравецкі

Матэўш Маравецкі

Нядаўна прыняты ў Польшчы спрэчны закон прадугледжвае пакаранне за выказванні, якія кіруючая партыя «Права і справядлівасць» лічыць «фальсіфікацыяй гісторыі»: кожны, хто дазволіць сабе публічна выказаць меркаванне пра тое, што польскі народ ці польская дзяржава былі датычныя да злачынстваў нацысцкай Германіі, можа быць асуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.


Паводле Наша Ніва


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: