Польшча. Турызм як у часы сацыялізму

Цяпер у прэсе вельмі папулярна рабіць прагнозы наконт таго, як будзе выглядаць свет пасля заканчэння эпідэміі. 


Свой унёсак зрабіла выданне Rzeczpospolita. На яго думку, прынамсі ў сектары турызму палякаў з-за вірусу чакае адпачынак, як у часы сацыялізму. Яшчэ прыкладна 30 гадоў таму, з-за немагчымасці падарожнічаць за мяжу, людзі, як правіла, адпачывалі ў санаторыях Польшчы або адпраўляліся на прыроду самастойна, каб правесці ў намёце на беразе возера або ў лесе некалькі дзён.

«Мы вяртаемся да мадэлі мікратурызму, які быў папулярны ў часы Польскай Народнай Рэспублікі. Нас чакае намёт, возера і вогнішча замест комплекснай прапановы дзе-небудзь на Міжземным моры. Рыхтуйцеся да таго, што не будзе агульнай сталовай, не будзе прыбіральні і басейну, і тым больш кактэйляў», — піша выданне. Нягледзячы на прымітывізм такога адпачынку, ён, як лічыць газета, мае пазітыўныя бакі: «Паходы па лясах без канкрэтнай мэты дапамагаюць пазбавіцца ад звычайнай мітусні, знайсці новыя сэнсы жыцця, якіх нам не хапала».

Тым, каму блукаць па лесе не падабаецца, газета прапануе патрываць пару гадоў, калі адродзіцца звычайны турыстычны рынак.

Паводле польскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: