Польшча. У авіякатастрофе пад Смаленскам абвінавацілі дыспетчараў

Польшча абвінавачвае ў авіякатастрофе пад Смаленскам расійскіх дыспетчараў нейкую "трэцюю асобу" . Авіякатастрофу называюць наўмыснай.

Фота: PAP Archiwum/Wojciech Pacewicz

Польскія пракуроры абвінавачваюць расійскіх дыспетчараў і нейкую "трэцюю асобу" ў тым, што яны наўмысна справакавалі авіякатастрофу Ту-154М, у якой загінуў польскі прэзідэнт Лех Качыньскі. Пра гэта паведамляе “Польскае Радыё” са спасылкай на пракурора Марэка Пасёнэка.

Новыя абвінавачванні былі сфармуляваны пасля аналізу каля 2 тысяч тамоў з файламі, паведамляе korrespondent.net

Падчас прэс-канферэнцыі таксама адзначалася, што следчая група правяла шмат разнастайных доследаў і прааналізавала мноства матэрыялаў, апытала дзясяткі сведкаў ды зладзіла шэраг інспекцыяй ды следчых дзеянняў. У тым ліку два разы, у маі і чэрвені мінулага года, наведвала Мінск, дзе праінспектавала Ту-154М з бартавым нумарам 102 — такі ж самы самалёт, як і той, што загнуў у катастрофе пад Смаленскам, адзначае www.polskieradio.pl

"Ужо сабраны і здабытыя падчас следства доказы, якія дазволілі пракурорам сфармуляваць новыя абвінавачванні ў дачыненні да авіядыспетчараў, а таксама трэцяй асобы, якая знаходзілася ў вежы кіравання палётамі, у наўмысным правакаванні катастрофы, вынікам якой стала гібель вялікай колькасці людзей", — сказаў Марэк Пасёнэк на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі.

Марэк Пасёнэк таксама адзначыў, што рашэнне пра эксгумацыю ахвяраў катастрофы было правільным і дапамагло следству.

Нагадаем, самалёт Ту-154М разбіўся 10 красавіка 2010 года ва ўмовах дрэннай бачнасці. На яго борце знаходзіліся прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і чальцы польскага ўрада. Яны ляцелі ў Смаленск, каб прыняць удзел у жалобных мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавіне расстрэлу польскіх афіцэраў у Катынскім лесе. Усяго ў катастрофе загінулі 96 чалавек.

Раней паведамлялася, што пракуратура Польшчы супрацоўнічае з брытанскай лабараторыяй Forensic Explosives Laboratory, якая правядзе аналіз узораў матэрыялаў, узятых з ТУ-154.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: