Польшча. Уваход у каралеўскія рэзідэнцыі ў лістападзе стаў бясплатным

Вавель у Кракаве, а таксама Лазенкі, Каралеўскі Замак і Віланув у Варшаве можна будзе наведаць без аплаты квіткоў на працягу ўсяго лістапада.

Фота vpolshu.by


Чатыры каралеўскія рэзідэнцыі ў Польшчы адчыняюць свае дзверы для бясплатнага наведвання на лістапад.

Напрыклад, у даўняе сталіцы Польшчы ў Кракаве на Вавелі можна будзе наведаць Каралеўскі пакоі, Скарбніцу кароны і ўбачыць частку збораў унікальнай парцэляны.

Дырэктар Вавельскага Каралеўскага замку Ян Астроўскі лічыць, што адмена платы за ўваход — гэта выдатная магчымасць далучыцца да гісторыі для тых, хто даўно не бываў у каралеўскіх маёнтках:

— Я досыць частка сутыкаюся з такой сітуацыя, калі дарослыя людзі гавораць мне, што апошні раз былі на Вавелі падчас школьнай экскурсіі многа-многа гадоў таму. Шкада, бо час не стаіць на месцы і праца музеяў змяняецца. Варта сюды прыйсці!

www.polskieradio.pl


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!