Польшча. Узнікнуць постпрышчэпкавыя ўскладненні — заплацяць капенсацыю

У Польшчы, калі ў пацыента ўзнікнуць постпрышчэпкавыя рэакцыі, яму выплацяць кампенсацыю




У выпадку ўзнікнення постпрышчэпкавых рэакцый пацыент атрымае кампенсацыю, паведамляе «Польскае радыё».

Сродкі будуць выплочваць з адмысловага Кампенсацыйнага фонду, над стварэннем якога працуе польскі ўрад.

Урад Польшчы працуе над Кампенсацыйным фондам, з якога будуць выплачваць кампенсацыі ў выпадку ўзнікнення постпрышчэпкавых рэакцый і ўскладненняў, выкліканых вакцынай супраць COVID-19.  

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) заявіў у эфіры TVP 1, што ўрад хоча, каб з 2022 года фонд ахопліваў усе прышчэпкі, уключаючы абавязковую вакцынацыю дзяцей.

Намеснік кіраўніка Мінздароўя нагадаў, што кампенсацыю можна будзе атрымаць у выпадку ўзнікнення сур'ёзных постпрышчэпкавых рэакцый:

— Гэткія асобы могуць атрымаць кампенсацыю ў памеры ад 10 да 100 тысяч злотых у выпадку, калі шпіталізацыя працягвалася больш за 14 дзён. У гэткім выпадку трэба будзе падаць заяву ва ўстанову абаронцы правоў пацыентаў. Згаданую заяву, на працягу 60 дзён, павінны разгледзець эксперты. Калі яны палічаць яе абгрунтаванай, то кампенсацыя будзе выплачаная. У сваю чаргу, адмоўнае рашэнне экспертаў можна будзе абскардзіць у судзе на працягу 30 дзён.

Мэты дзейнасці Кампенсацыйнага фонду ў панядзелак прадставіў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі. На наступным тыдні плануюцца кансультацыі па законапраекце аб стварэнні фонду.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: