Польшча. Валенса рыхтуе пераварот?

Нядаўна ў Facebook i Twitter з’явілася паведамленне ад былога прэзідэнта Польшчы Леха Валенса. Аўтар заяўляе, што мае намер «ўзначаліць фізічнае адхіленне ад улады галоўнага вінаватага ва ўсіх няшчасцях».

Няма сумневаў, што пад «вінаватым ва ўсіх няшчасцях» Валенса мае на ўвазе Яраслава Качыньскага, кіраўніка партыі «Права і Справядлівасць» (PiS). Менавіта PiS ініцыяваў супярэчлівую рэформу вышэйшага суда, якая раскалола польскае грамадства. 

Многія палякі лічаць, што рэформа знішчае суд як незалежную галіну ўлады. Шмат хто сказаў, што плануе выйсці на пратэсты, якія былі запланаваныя ў Варшаве з 4 ліпеня — дня ўступлення закона аб рэформе вышэйшага суда ў сілу. 

Так ці інакш, зараз усё дыскутуюць, ці можна трактаваць нататкі Валенсы як заклік да дзяржаўнага перавароту. На першы погляд, гэта сапраўды намер арганізаваць рэвалюцыю. З іншага — словы Валенсы можна разумець інакш, паколькі ён збіраецца зладзіць пераварот толькі ў тым выпадку, калі на вуліцы выйдзе сто тысяч пратэстоўцаў.

Паводле польскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: