Польшча з 2022 года павышае мінімалку да 664 еўра. З 2015 года заробкі павялічыліся на 72%

Урад Польшчы прыняў рашэнне аб павышэнні з 2022 года мінімальнай заработнай платы да 3010 злотых або каля 664,5 еўра.


Як паведаміў міністр па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малонг, гэта на 210 злотых (каля 46 еўра) болей, чым у гэтым годзе, паведамляе АФН са спасылкай на Польскае радыё.

Мінімальная пагадзінавая стаўка, якая ў наступным годзе складзе 19 злотых (больш за 4 еўра), таксама павялічыцца на 7,5 адсотка.

У 2015 годзе мінімальная заработная плата складала 1750 злотых (больш за 387 еўра). Сёння гэта 2800 злотых (больш за 618), а з 1 студзеня 2022 года — згаданыя 3010 злотых (амаль 664,5 еўра). Такім чынам, з 2015 года заробкі павялічацца на 72%.

Паводле звестак Мінфіна, мінімальную заработную плату ў Польшчы цяпер атрымліваюць каля 2 мільёнаў 400 тысяч чалавек. Насельніцтва Польшчы складае больш за 38 млн. чалавек.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: