Праціўнікі ваеннай хунты ў М'янме забілі паўсотні сілавікоў

Некалькі соцень чалавек напалі на вайсковы пост ў адной з вёсак і забілі 12 вайскоўцаў. Яшчэ 30 сілавікоў, якіх адправілі на месца ў якасці падмацавання, былі забітыя з засады, паведамляюць naviny.online.


У мінулыя выхадныя ў М'янме былі забітыя амаль 50 вайскоўцаў і паліцэйскіх падчас двух нападаў грамадзянскіх сіл супраціву ў штаце Чын і рэгіёне Магуэй, паведаміла выданне «The Irrawaddy».

У штаце Чын восем байцоў грамадзянскага супраціву атрымалі раненні. У рэгіёне Магуэй трое байцоў супраціву былі параненыя.

У ноч на 1 лютага ў М'янме адбыўся ваенны пераварот. Прэзідэнт краіны Мін В'ін і прэм'ер-міністарка Аун Сан Су Чжы былі ўзятыя пад варту. Пасля гэтага ў краіне ўспыхнулі масавыя пратэсты. Колькасць загінулых мірных жыхароў перавысіла тысячу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: