Прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Аўстраліі падаў у адстаўку

Падставай для свайго рашэння Уорэн Рэйналдс называе немагчымасць «мірыцца з беззаконнымі і злачыннымі дзеяннямі рэжыму Лукашэнкi».

Уорэн Рэйналдс 


8 чэрвеня прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Аўстраліі падаў заяву аб адстаўцы на імя старшыні БелГПП Уладзіміра Улаховіча, паведамляе «Салідарнасць». Уорэн Рэйналдс заяўляе, што не бачыць «больш магчымым быць прадстаўніком якога-небудзь афіцыйнага органа ўрада Лукашэнкі, ці падтрымліваць яго, ці асацыявацца з ім».

У 2012–2018 гадах Уорэн Рэйналдс быў ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі, а з 2011 года — прадстаўніком БелГПП на паўднёвым кантыненце. Пры ім былі адкрытыя прадстаўніцтва «БелАЗа» ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс і дыстрыбутарскі цэнтр МТЗ у Заходняй Аўстраліі.

Прадстаўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Уладзімір Астапенка звязаўся з Рэйналдсам неўзабаве пасля заявы і падтрымаў яго рашэнне ад імя руху беларускіх дэмакратычных сіл.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: