Прадстаўнікі трох аўраамічных рэлігій падпісалі дэкларацыю аб канцы жыцця

У Ватыкане прадстаўнікі хрысціянства, іўдаізму і ісламу падпісалі сумесную дэкларацыю аб канцы жыцця.
vaticannews.va

vaticannews.va

Эўтаназія і самагубства пры медычным садзейнічанні з'яўляюцца памылковымі з пункту гледжання маральнасці і рэлігіі і павінны быць забароненыя, інфармуе vaticannews.va. Лекары і грамадства, адзначаецца ў дэкларацыі, павінны паважаць «жаданне паміраючага пацыента падоўжыць і захаваць сваё жыццё, хай нават на кароткі перыяд часу», выкарыстоўваючы адпаведныя метады лячэння.

У сувязі з гэтым, абвяшчае дакумент, «пытанні, якія тычацца працягласці і сэнсу чалавечага жыцця, не павінны ўваходзіць у кампетэнцыю медыцынскага персаналу», які нясе адказнасць за «забеспячэнне найлепшага сыходу і максімальнай дапамогі хворым».

Ідэя распрацоўкі гэтага дакумента належыць сустаршыні ізраільскага Нацыянальнага савета па біяэтыцы равіну Абрагаму Штайнбергу, які прапанаваў яе Папе Францішку. Святы Айцец падтрымаў равіна і даручыў Папскай акадэміі абароны жыцця на чале з арцыбіскупам Вінчэнца Пальей каардынаваць працу сумеснай міжрэлігійнай групы, створанай для напісання дэкларацыі.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!