Пракуратура Нідэрландаў: Расія свядома адмовілася выдаць Цэмаха

Сітуацыя вакол Уладзіміра Цэмаха не паўплывае на судовы працэс вакол катастрофы MH17, які павінен пачацца 9 сакавіка 2020 года.

Уладзімір Цэмах мае статус падазраванага па справе MH17. Фота: facebook.com/eugene.krapyvin

Расійскія ўлады свядома дазволілі Уладзіміру Цэмаху, падазраванаму ў датычнасці да катастрофы самалёта MH17 на Данбасе, з'ехаць з краіны, каб не выдаваць яго Нідэрландам. Пра гэта гаворыцца ў заяве пракуратуры Нідэрландаў, апублікаванай у панядзелак, 2 снежня.

«Расія свядома дазволіла Цэмаху пакінуць тэрыторыю краіны і тым самым адмовілася выконваць галандскую просьбу. У той жа час РФ была абавязаная зрабіць гэта ў адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй аб выдачы», — гаворыцца ў паведамленні.

Пракуратура праінфармавала пра свае высновы як расійскі бок, так і сваякоў ахвяр катастрофы.

Зрэшты, як адзначылі ў наглядным ведамстве, сітуацыя вакол Цэмаха не паўплывае на судовы працэс вакол катастрофы MH17, які павінен пачацца 9 сакавіка 2020 года.

Нагадаем, 7 верасня адбыўся абмен затрыманымі паміж Украінай і Расіяй. Сярод 35 асобаў, якія адправіліся ў Маскву, быў і Цэмах. Неўзабаве ён вярнуўся ў «ДНР».

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!