Пракуратура Нідэрландаў зноў адпрэчыла расійскую версію крушэння МН17

Пракуратура Нідэрландаў адпрэчыла расійскую версію пра збіты «Boeing МН17». Украінскія вайсковыя самалёты не знаходзіліся ў раёне катастрофы «Boeing» пад Данецкам у ліпені 2014 года, падкрэслілі пракуроры — піша korrespondent.net.

Пракуратура Нідэрландаў заявіла, што ўкраінскія ваенныя самалёты не знаходзіліся ў раёне крушэння «Boeing» пад Данецкам 17 ліпеня 2014 года. Пра гэта заявіла пракурорка Манон Рыдэрбекс на слуханнях па справе MH17 у чацвер, 17 чэрвеня.

«Сумесная следчая група старанна вывучыла гэтае пытанне: запытала інфармацыю ад украінскіх і расійскіх улад, вывучыла абломкі самалёта і інфармацыю з адкрытых крыніц і перахопленых тэлефонных размоў, а таксама заслухала сведак. Па-першае, першасныя даныя радараў не зарэгістравалі ні аднаго ваеннага самалёта. Па-другое, маюцца паказанні ўкраінскіх сведак і дакументы, прадастаўленыя ўкраінскім бокам, якія сведчаць пра тое, што ў паветры над зонай канфлікту не знаходзілася ваенных самалётаў у той час, калі быў збіты рэйс MH17. Пракуратура таксама прадаставіла дакументы, якія сведчаць, што на тэрыторыі плошчай 50-60 кв. км не было выяўлена ніякіх указанняў на тое, што быў збіты які-небудзь іншы самалёт, акрамя "Boeing"», — сказала Манон Рыдэрбекс.

Таксама яна дадала, што ўсе сабраныя на месцы крушэння абломкі былі даследаваныя, у тым ліку спецыялістамі расійскага канцэрна «Алмаз-Антэй», і сярод іх не было знойдзена ніякіх абломкаў, якія маглі б належаць іншым самалётам.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: