Польшча патрабуе арыштаваць траіх дыспетчараў са Смаленска з-за крушэння самалёта Леха Качыньскага

Пракуратура Польшчы запатрабавала арыштаваць траіх дыспетчараў са Смаленска па справе аб крушэнні самалёта Леха Качыньскага

Абломкі самалёта Ту-154, які ўпаў у раёне Смаленска. Фота Максім Шэметаў,ТАСС

Пракуратура Польшчы звярнулася ў раённы суд у Варшаве з хадайніцтвам аб арышце траіх расійскіх авіядыспетчараў, якія дзяжурылі ў красавіку 2010 года ў аэрапорце Смаленск-Паўночны, калі разбіўся самалёт Ту-154 прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар пракуратуры Эва Бялік.

Калі суд задаволіць хадайніцтва, дыспетчараў могуць аб'явіць у міжнародны вышук. Іх абвінавачваюць у наўмысным давядзенні да авіякатастрофы, у якой загінулі 96 чалавек.

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную крыніцу, Расія не будзе выдаваць Польшчы смаленскіх дыспэтчараў, калі атрымае такое патрабаванне. Канстытуцыя РФ забараняе выдаваць расійскіх грамадзян іншых краін, адзначыў суразмоўца агенцтва.

Польскія следчыя ўстанавілі, што ў дзень крушэння ў аэрапорце Смаленска не працавала радыёлакацыйная сістэма пасадкі, з-за чаго дыспетчары не бачылі, дзе знаходзіцца самалёт, таму, як лічыць польскі бок, перадавалі пілотам ілжывую інфармацыю і давалі каманды пра зніжэнне і заходзе на пасадку.

У Міждзяржаўным авіяцыйным камітэце (МАК) казалі, што самалёт разбіўся з-за памылкі пілотаў, якія распачалі пасадку пры дрэнным надвор'і. Польская пракуратура, не адмаўляючы віны экіпажа, таксама абвінавачвае ў датычнасці да катастрофы смаленскіх дыспетчараў. Расія гэтыя абвінавачванні абвяргае.

Нагадаем, у 2016 годзе Польшча аднавіла расследаванне авіякатастрофы пад Смаленскам, у рамках якога ў ліку іншага былі эксгумаваныя целы загінулых. Так, у труне Леха Качыньскага знайшлі парэшткі двух іншых чалавек.

У сакавіку 2016 года Антоні Мачарэвіч, які ўзначальваў Мінабароны Польшчы, заявіў, што прычынай катастрофы мог стаць тэракт. У кастрычніку 2017 года Мачарэвіч паведаміў, што адзін з бартавых самапісцаў самалёта зафіксаваў момант выбуху.

Паводле meduza.io


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: