Пратэсты ў Іраку: дзясяткі загінулых

Стыхійныя антыўрадавыя акцыі пратэсту ў Іраку працягваюцца нягледзячы на запэўніванні прэм'ер-міністра Адэля Абдула Махдзі пра тое, што ўлады пачулі патрабаванні народа.

Фота www.aa.com.tr

У пятніцу паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах, якія сабраліся ў цэнтры Багдаду. За апошнія дні ў выніку масавых беспарадкаў і сутыкненняў з сіламі бяспекі ў краіне загінулі не менш за 44 чалавекі, сотні былі параненыя.

"Прэм'ер-міністр дае абяцанні, каб падмануць людзей. Сёння па нас страляюць, але мы прыйшлі на мірную акцыю пратэсту. Улады ўсталявалі барыкады, а на даху яшчэ з учорашняга вечара сядзіць снайпер", — распавёў жыхар Багдада euronews.com

Напярэдадні маніфестанты выйшлі на вуліцы іракскіх гарадоў, нягледзячы на абвешсаную каменданцкую гадзіну. Людзі выступаюць супраць дрэнных умоў жыцця, беспрацоўя і карупцыі і патрабуюць адстаўкі ўраду.

У шэрагу правінцый да гэтага часу абмежаваны альбо цалкам перакрыты доступ у інтэрнэт. Затрыманыя каля 300 пратэстоўцаў.

Між тым,сваякі хаваюць загінулых.

Паводле  euronews.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!