Пратэсты ў Ізраілі сабралі дзясяткі тысяч удзельнікаў

Удзельнікі мітынгу, які праводзіўся па ініцыятыве цэнтрысцкага блока, раскрытыкавалі намеры Біньяміна Нетаньяху абмежаваць паўнамоцтвы Вярхоўнага суда Ізраіля.
Дзясяткі тысяч пратэстуючых сабраліся на плошчы каля Тэль-Авіўскага музея выяўленчых мастацтваў на першы мітынг ізраільскай апазіцыі пасля выбараў у Кнэсет 9 красавіка. Пра гэта ў суботу, 25 траўня, паведаміла штодзённая газета Haaretz.

Паводле яе даных, пратэст «у падтрымку дэмакратыі» быў накіраваны супраць спробаў прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху ўнесці папраўкі ў заканадаўства, якія абмяжуюць паўнамоцтвы Вярхоўнага суда Ізраіля.

Акрамя таго, як адзначае агенцтва AFP, дэманстранты выступалі супраць імкнення кіраўніка Кабміна сфармаваць кааліцыю з правымі і ультраартадаксальнымі партыямі, якія, на думку пратэстуючых, могуць аслабіць судовую сістэму і дэмакратыю ў краіне.

Біньямін Нетаньяху павінен сфармаваць урад да вечара 29 траўня. У адваротным выпадку прэзідэнт Рэўвен Рывлін можа пазбавіць яго мандата.

Біньямін Нетаньяху ўзначальвае ізраільскі ўрад бесперапынна з 2009 года, раней ён займаў пасаду прэм'ер-міністра ў 1996-1999 гадах.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!