Праз 50 гадоў амерыканцам не будзе хапаць пітной вады — навукоўцы

Прычынай дэфіцыту вады ў ЗША стане глабальнае пацяпленне.

З пачатку XX стагоддзя спажыванне вады вырасла ў дзевяць разоў \ ЮНІСЕФ

У наступныя 50 гадоў ЗША сутыкнуцца са значным дэфіцытам пітной вады з-за глабальнага пацяплення.

Да такой высновы прыйшлі амерыканскія навукоўцы, перадае newcivilengineer.com. Даследнікі выкарысталі шэраг глабальных кліматычных мадэляў для прагназавання забеспячэння вадой з улікам дадзеных аб чаканым росце насельніцтва. Вядома, што з пачатку XX стагоддзя спажыванне вады вырасла ў дзевяць разоў, і бесперабойнае водазабеспячэнне было дасягнутае ў 1980-х гадах, аднак у будучыні сітуацыя пагоршыцца.

Паводле прагнозаў спецыялістаў, пад пагрозай апынецца водазабеспячэнне ў цэнтральных і паўднёвых раёнах Вялікіх раўнін, у паўднёва-заходніх і цэнтральных штатах Скалістых гор, Каліфорніі, Фларыдзе і Сярэднім Захадзе.

Навукоўцы лічаць, што праблема недахопу вады можа быць пераадоленая праз увядзенне новых метадаў у сельскай гаспадарцы, якія павышаюць эфектыўнасць арашэння. Яшчэ адным рашэннем можа быць выкарыстанне падземных водаў, аднак гэты рэсурс абмежаваны і таксама знаходзіцца пад пагрозай.

Паводле УНІАН


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!