Праз паўстагоддзя маўрыкійцы дамагліся аднаўлення справядлівасці

Правінд Джагнот, прэм’ер Маўрыкія — астраўной краіны, размешчанай у Індыйскім акіяне, прыкладна за 900 кіламетраў на ўсход ад Мадагаскару, — святкуе перамогу праз рашэнне вярхоўнага суда ААН перадаць краіне архіпелаг Чагас.


Гэты архіпелаг зараз знаходзіцца пад кантролем Лондана. Суд пастанавіў, што Вялікабрытанія павінна як мага хутчэй перадаць Чагас маўрыканцам. Асноўным аргументам на карысць Маўрыкія было тое, што, пагадзіўшыся на незалежнасць Маўрыкія ў 1969 годзе Брытанія дзіўным чынам вырашыла захаваць за сабой згаданы архіпелаг. Акрамя таго, усіх абарыгенаў Чагас брытанцы ў свой час прымусова дэпартавалі.

Амаль паўстагоддзя маўрыкійцы патрабавалі аднавіць справядлівасць — і нарэшце дамагліся сапраўднага прарыву. Не дзіўна, што навіна з Гаагі выклікала эйфарыю на вуліцах Порт-Луі — сталіцы Маўрыкія. Брытанскі МЗС, у сваю чаргу, заявіў, што пастанова Гаагскага суда мае выключна кансультатыўны характар, а прыналежнасць архіпелага Чагас брытанцам, маўляў, дапамагае барацьбе з міжнародным тэрарызмам.

Маўрыкій. Фота elektrik-dv.livejournal.com

Раней Лондан абяцаў вярнуць астравы Маўрыкію, калі архіпелаг страціць статус стратэгічнага і абарончага аб’екта. Трэба прызнаць, што хуткая перадача Чагас малаверагодная, бо на адным з астравоў — Дыега Гарсія — знаходзіцца вайсковая база ЗША. Тым не менш, вердыкт Гаагі дае маўрыкійцам сур’ёзны козыр. Нельга забывацца і пра тое, што да ўлады ў Лондане хутка могуць прыйсці лейбарысты, якія традыцыйна выступаюць супраць брытанскай каланіяльнай спадчыны.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!