Прэм'ер Албаніі папрасіў у ЗША абароны ад Расіі

Эдзі Рама абвінаваціў Расію ва ўмяшанні на Балканах. У інтэрв'ю  «The Telegraph» прэм'ер Албаніі распавёў пра ўплыў Расіі на Балканах.
Эдзі Рама. Фота: Getty

Эдзі Рама. Фота: Getty

 
Прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама заклікаў ЗША не забываць аб Балканах, бо гэта можа пагражаць распаўсюджваннем ўплыву Расійскай Федэрацыі на краіны паўвострава. Такое меркаванне палітык выказаў у інтэрв'ю “The Telegraph”.
 
"Балканы знаходзяцца ў небяспецы трапляння пад расійскі ўплыў, калі адміністрацыя Трампа будзе ігнараваць рэгіён", — гаворыцца ў інтэрв'ю.
 
Албанская прэм'ер запэўніў, што без амерыканскай падтрымкі Балканы ўжо не будуць тым рэгіёнам, дзе пануе мір і супрацоўніцтва.
 
"Расія зацікаўлена ў распаўсюдзе свайго ўплыву, і яго шмат у гэтым рэгіёне", — заявіў Рама.
 
Нагадаем, раней выданне “The Telegraph” апублікавала расследаванне, дзе сцвярджаецца, што ў 2016 годзе пры падтрымцы і пад падтрымкі Масквы змоўшчыкі ў суседняй з Албаніяй Чарнагорыі планавалі путч і забойства прэм'ер-міністра Міла Джуканавіча.

Паводле Корреспондент.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: