Прэм'ер Арменіі Пашынян заявіў, што сыходзіць у адстаўку

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што сыходзіць у адстаўку для правядзення пазачарговых парламенцкіх выбараў.
Пашынян паведаміў, што да правядзення датэрміновых выбараў будзе выконваць абавязкі прэм'ера, а таксама тое, што ён будзе ўдзельнічаць у гэтых выбарах.

Адзначым, што гэта ўжо не першая заява Пашыняна аб сыходзе. У канцы сакавіка ён паабяцаў сысці са сваёй пасады ў красавіку:

«У красавіку я падам у адстаўку, каб мы змаглі правесці датэрміновыя выбары. Да выбараў я застануся в.а. прэм'ера», — сказаў тады Пашынян.

18 сакавіка Пашынян пасля правядзення палітычных кансультацый з прэзідэнтам і лідарамі трох парламенцкіх фракцый заявіў, што пазачарговыя парламенцкія выбары адбудуцца 20 чэрвеня. Аднак пасля гэтага аб'явы апазіцыя выступіла з заявай, што новы віток пратэстаў у краіне, які працягваецца з канца лютага, не спыніцца.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: