Прэм’ер-міністр Аўстраліі: Мы не дазволім Расіі здзекавацца над намі

Аўстралійскі прэм'ер Малькальм Тэрнбул на пасяджэнні парламента ў Канберре заявіў, што Аўстралія не дазволіць Расеі здзекавацца над сабой.



Словы кіраўніка ўрада сталі рэакцыяй на справаздачу па катастрофе Boeing над Данбасам, які напярэдадні апублікаваў нідэрландскі Савет бяспекі. У справаздачы не назвалі вінаватых, зрэшты, адзначылі, што лайнер трапіла ракета з зенітна-ракетнага комплексу «Бук».

Прэм’ер-міністра Аўстраліі абурыў сабатаж Расіяй спробы стварэння міжнароднага трыбунала для ўстанаўлення вінаватых ў катастрофе рэйса MH17, аднак ён паабяцаў не спыняцца ў дасягненні справядлівасці: «Мы асуджаем рашэнне Расіі блакаваць ў Савеце бяспекі ААН рашэнне аб стварэнні міжнароднага трыбунала па катастрофе Boeing над Данбасам . Нягледзячы на гэта, сумеснае расследаванне Аўстраліі, Бельгіі, Малайзіі, Нідэрландаў і Украіны працягнецца».

«Мы не дазволім Расіі здзекавацца над намі. Аўстралія і ўсе іншыя краіны, якія падзяляюць наш смутак, зробяць усё магчымае для таго, каб знайсці вінаватых і пакараць іх», — запэўніў Тэрнбул.

Як паведамляў УНІАН, Савет бяспекі Нідэрландаў 13 кастрычніка апублікавала справаздачу аб прычынах катастрофы самалёта «Малайзійскіх авіяліній» МН17 ў ліпені 2014 года на Данбасе.

Устаноўлена, што самалёт быў збіты ракетай «Бук». У прыватнасці, паводле справаздачы, авіякатастрофа адбылася з-за дэтанацыі боегалоўкі тыпу 9N314M, якую выпусцілі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук» на ўсходзе Украіны.

Па словах старшыні Савета бяспекі Нідэрландаў, у выніку выбуху пярэдняя частка самалёта была разбурана, а самалёт разламаўся ў паветры. Ён канстатаваў, што трое членаў экіпажа ў кабіне, загінулі на месцы.

Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся 17 ліпені 2014 г у Данецкай вобласці. Загінулі 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Пасажырамі рэйса былі грамадзяне 10 краін. Большасць загінулых (196 чалавек) — грамадзяне Нідэрландаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: