Прэс-сакратар Пуціна пра Навальнага: у хворага манія велічы. Кажуць, ён параўноўвае сябе з Ісусам

У Крамлі не глядзелі новае відэа палітыка Аляксея Навальнага, у якім ён сцвярджае, што пагаварыў па тэлефоне з адным з супрацоўнікаў ФСБ, верагодна, датычным да яго атручвання. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Фота «РИА Новости»

Пры гэтым Пяскоў адзначыў, што ўчора ФСБ пракаментавала размову «дастаткова вычарпальна і адназначна». Навальнага Пяскоў назваў «хворым», падкрэсліўшы, што гэта яго асабістая кропка гледжання.

«Я вам магу сказаць, — цытуе Пяскова «Медуза». — Так, крыху злоўжываю і напэўна дазволю сабе выказаць асабісты пункт гледжання, які я звычайна не выказваю, бо не маю на гэта права. Тут трохі злоўжываю.

У цэлым можна, вядома, сказаць, што ў хворага назіраецца ярка выяўленая манія пераследу. Можна таксама выразна ўсталяваць пэўныя праявы маніі велічы. Таму што, як кажуць, ён сябе нават параўноўвае з Ісусам. Ну і ў астатнім, вядома, ужо праявы па Фрэйду. Такая зацыкленасць на гульфікавай зоне, уласна, і гэтак далей».

21 снежня Навальны апублікаваў запіс размовы з чалавекам, якога прадставіў як Канстанціна Кудраўцава. Ён раней згадваўся ў журналісцкім расследаванні аб спецыяльнай групе ФСБ, якая некалькі гадоў сачыла за Навальным і магла яго атруціць. У гутарцы з Навальным, які прадставіўся памочнікам сакратара Савета бяспекі РФ Мікалая Патрушава, Кудраўцаў фактычна пацвердзіў сваё дачыненне да замаху.

Праз некалькі гадзін пасля публікацыі роліка ФСБ назвала яго падробкай, а расследаванне аб датычнасці спецслужбы да атручвання Навальнага — «спланаванай правакацыяй». Ведамства заявіла, што правядзе ў сувязі з гэтым праверку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: