Прэс-сакратар завода Škoda падтрымаў акцыю супраць правядзення ЧС па хакеі ў Беларусі

У чэскім горадзе Млада Балеслаў беларусы пікетуюць сядзібу завода Škoda, галоўнага спонсара чэмпіянату свету ў хакеі. Да іх з тэрмасамі з кавай і гарбатай выйшаў прэсавы сакратар кампаніі, паведамляе Свабода.


Томаш Катэра прынёс тэрмасы кавы і гарбаты і пачаставаў пікетоўцаў. Як расказала Свабодзе арганізатарка акцыі Дар'я Рудзько, прэсавы сакратар кампаніі сказаў, што цалкам падзяляе патрабаванні пікетоўцаў і што аўтары звароту на працягу тыдня атрымаюць на яго адказ.

Раней удзельнікі пікету перадалі ў офіс Škoda Auto зварот з просьбай байкатаваць сёлетні чэмпіянат, калі яго правядзенне не будзе перанесенае з Беларусі. Прадстаўнік заводу Škoda паабяцаў таксама азнаёміць Міжнародную федэрацыю хакею са сваёй пазіцыяй у гэтым пытанні.

Škoda Auto, найбуйнейшы вытворца аўтамабіляў у Чэскай Рэспубліцы, з'яўляецца партнёрам Міжнароднай федэрацыі хакею і галоўным спонсарам чэмпіянату свету ў хакеі ў Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: