Прэса Брытаніі: Акультная Расія Пуціна

Індустрыя магічных паслуг у Расіі ацэньваецца ў некалькі мільярдаў долараў. Па дадзеных РАН, у краіне каля 800 тысяч народных лекараў і каля 640 тысяч сапраўдных дактароў.

Фота bel-vest.ru


У Расіі больш народных лекараў, чым сапраўдных дактароў, і мільёны вераць, што іх праблемы можна вырашыць з дапамогай чараўніцтва, — так пачынае сваю калонку карэспандэнт Times у Расіі Марк Бенетс.

Офіс варажбіткі знаходзіўся ў адным з двароў на Цвярской вуліцы ў Маскве. "Мае сілы могуць дапамагчы вярнуць нявернага мужа жонцы, ці наадварот", — кажа Валерыя, якая называе сябе ведзьмай у трэцім пакаленні.

"Таксама здымаю сурокі, лячу хваробы, прадказваю будучыню", — кажа чарнявая, трохі змрочную Валерыя, сапраўды чымсьці падобная на ведзьму.

Тут бізнесоўцы раяцца з варажбіткай перад тым, як закрыць здзелкі, смяротна хворыя спадзяюцца на цудоўнае ацаленне рукамі ведзьмы, а жонкі ў роспачы звяртаюцца да чараўніцы, каб вылечыць мужа ад схільнасці да гарэлкі.

Індустрыя магічных паслуг у Расіі ацэньваецца ў некалькі мільярдаў долараў. Па дадзеных РАН, у краіне каля 800 тысяч народных лекараў і каля 640 тысяч сапраўдных дактароў.

Некаторыя псіхолагі мяркуюць, што захапленне расіян містыкай — пабочны эфект пошуку новай пануючай ідэалогіі наўзамен камунізму.

Аднак гэты феномен старэйшы за бальшавікоў. Савецкія ўлады нават спрабавалі ім скарыстацца ў сваёй ранняй прапагандзе, калі ворагаў часта называлі "нячыстай сілай".

Расіяне зноў звярнуліся да містыцызму ў перыяд перабудовы, калі праславіліся тэлевізійныя "лекары" Анатоль Кашпіроўскі і Алан Чумак.

Сёння расійскія ўлады выкарыстоўваюць празарліўцаў у адносінах з іншымі краінамі, сцвярджае іншая ведзьма, Марына.

"Заўсёды, калі ідуць перамовы, Расія прыводзіць ведзьму або чараўніка. Каб паўплываць на сітуацыю, разумееце?" — кажа яна.

Паводле ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: