Прэзідэнт Аргенціны прышчапіўся расійскай вакцынай, але ўсё роўна захварэў

Прэзідэнт Аргенціны Альберта Фернандэс заразіўся каранавірусам. Нюанс у тым, што раней ён быў прышчэплены ад COVID-19 расійскай вакцынай «Спутник V», якую актыўна выкарыстоўваюць у краінах Лацінскай Амерыкі.
Сам Фернандэс кажа, што адчувае сябе нядрэнна, а тэмпература трымаецца ў раёне 37,3 градусаў. Настрой у аргенцінскага прэзідэнта добры.

На паведамленні аб хваробе Фернандэса ўжо адрэагавалі распрацоўшчыкі вакцыны — цэнтр Гамалеі. Там нагадалі, што вакцына не дае абсалютнай абароны ад каранавіруса, і частка прышчэпленых усё роўна застаецца ў групе рызыкі.

«Калі інфекцыя сапраўды пацверджаная і адбываецца, вакцынацыя забяспечвае хуткае выздараўленне без сур'ёзных сімптомаў», — заявілі ў цэнтры 3 красавіка.

Расійскую вакцыну выкарыстоўваюць і ў Беларусі, аднак тэмпы вакцынацыі ў нашай краіне дастаткова нізкія. Акрамя таго, выкарыстоўваецца адна з кітайскіх вакцын, але да яе ў свеце стаўленне насцярожанае з-за адсутнасці якасных даследаванняў.


Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: