Прэзідэнт Арменіі звольніў шэсць міністраў пасля шматтысячнага мітынгу ў Ерэване

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян па прапанове прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна адправіў у адстаўку шэсць міністраў ад партый «Дашнакцуцюн» і «Квітнеючая Арменія», перадаюць naviny.by са спасылкай на сайт прэзідэнта краіны.
kaspiy.az

kaspiy.az

Звольнілі міністраў энергетыкі, транспарту, эканамічнага развіцця, сельскай гаспадаркі, надзвычайных сітуацый, спорту і ў справах моладзі. Менавіта іх раней прапаноўваў звольніць прэм’ер.

Міністраў звольнілі пасля таго, як тысячы пратэстуючых атачылі будынак парламента Арменіі. Перад гэтым Нацыянальны сход прыняў папраўкі ў рэгламент, якія абцяжарваюць роспуск парламента, паведамляе агенцтва Arka. За законапраект, у прыватнасці, прагаласавалі партыі, у якія ўваходзілі звольненыя міністры.

Прэм'ер-міністр расцаніў прыняты закон як «афіцыйны пачатак контррэвалюцыі» і заклікаў жыхароў сабрацца ля будынка парламента, паведамляе News.am.

Пасля перамоваў з прадстаўнікамі партый Нікол Пашынян заявіў, што ў бліжэйшыя дні падасць у адстаўку і працягне працаваць як в. а., каб дамагчыся роспуску парламента. Партыі паабяцалі, што не стануць вылучаць сваіх кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада. Па Канстытуцыі Арменіі, калі на працягу 14 дзён парламент не абярэ прэм'ера, ён павінен быць распушчаны. Пашынян разлічвае, што парламенцкія выбары пройдуць у снежні.

Нікол Пашынян прыйшоў да ўлады ў траўні 2018 года, пасля таго, як на фоне масавых акцый пратэсту з пасады прэм'ер-міністра сышоў у адстаўку Серж Саргсян (раней ён шмат гадоў быў прэзідэнтам Арменіі).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: