Прэзідэнт Ірана падпісаў закон аб прызнанні Пентагона тэрарыстычнай арганізацыяй

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані падпісаў закон аб прызнанні арміі ЗША і Пентагона тэрарыстычнымі арганізацыямі.

 

Фота politring.com

Хасан Раўхані даручыў адпаведным арганізацыям выканаць рэзалюцыю, якая была прынятая на пасяджэнні парламента на мінулым тыдні. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Tasnim.

Іранскія дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за экстраную прапанову аб прызнанні амерыканскіх ваенных тэрарыстамі ў адказ на забойства іранскага камандуючага генерал-лейтэнанта Касема Сулеймані.

Ён быў забіты ў выніку авіяўдару ЗША па раёне каля аэрапорта сталіцы Ірака Багдада.

Таксама іранскія заканадаўцы прынялі рашэнне пра павелічэнні фінансавання на 200 мільёнаў еўра сілам спецыяльнага прызначэння "Кудс", якімі кіраваў загінулы генерал Сулеймані.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: