Прэзідэнт Украіны запрасіў Папу Рымскага наведаць Данбас

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Ватыкане ў ходзе аўдыенцыі з Папам Рымскім Францыскам запрасіў пантыфіка наведаць Украіну, каб убачыць сітуацыю на Данбасе.

Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з Папам Францыскам, twitter.com

Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з Папам Францыскам, twitter.com

Як паведамляе прэс-служба Офіса прэзідэнта ў суботу, у Ватыкане адбылася аўдыенцыя Уладзіміра Зяленскага і першай ледзі Алены Зяленскай з Папам Францыскам, падчас якой кіраўнік Украіны адзначыў важную ролю, якую Святы Прастол мог бы згуляць у прынясенні міру на ўкраінскую зямлю.

«Галоўнае, пра што мы гаварылі, — гэта мір. Ён (Папа Рымскі - ІФ) нават назваў мяне "прэзідэнтам міру"- вось такі ў мяне цяпер імідж у Еўропе», — распавёў Зяленскі пасля аўдыенцыі.

Таксама ён адзначыў, што Папу Францыска вельмі чакаюць ва Украіне, дзе ён мае надзвычай вялікую падтрымку і давер.

«Я яго запрасіў ва Украіну. Я ўпэўнены, што ён будзе ва Украіне — не толькі ў сталіцы. Я сказаў, што для таго, каб да канца зразумець, што ў нас адбываецца на ўсходзе, трэба ехаць на ўсход», — рэзюмаваў Зяленскі.

Акрамя таго, Зяленскі і Яго Свяцейшаства абмеркавалі гуманітарныя ініцыятывы для дапамогі дзецям і абароны навакольнага асяроддзя. «Бясконца ўдзячны Яго Свяцейшаству за ініцыятыву "Папа для Украіны", якая дапамагла 900 тысячам украінцаў, пацярпелым на Данбасе», — падкрэсліў прэзідэнт.

«Папа Рымскі Францыск робіць усё магчымае для дасягнення міру і гармоніі ва ўсім свеце. Праз 2 месяцы пасля "Нармандзі" у Парыжы я прасіў дапамагчы з вызваленнем украінцаў, палонных на Данбасе, у Крыму і ў Расіі. Натхнёны нашай размовай аб міры ва Украіне», — напісаў Зяленскі на старонцы ў Твітэры ў суботу.

Офіс прэзідэнта апублікаваў шэраг здымкаў з аўдыенцыі Зяленскі у пантыфіка.


interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: