Прэзідэнцкая ўзнагарода за добраахвотнiцкую працу беларускаму актывiсту

21 красавiка беларуска-амерыканскi грамадскi дзеяч i сябра Прэзідыуму Рады БНР Вячаслаў Бортнiк атрымаў Прэзідэнцкую срэбраную ўзнагароду за добраахвотнiцкую працу ЗША — President’s Volunteer Service Award (Silver).
Гэта грамадзянская ўзнагарода, якую штогод уручае Прэзідэнт ЗША, была заснаваная выканаўчым распараджэннем Джорджа Буша ў 2003 годзе дзеля ўшанавання добраахвотнікаў за сотні гадзінаў валянтэрскай працы.

«Для мяне валанцёрства заўсёды было ладам жыцця. Шмат рабiў бескаштоўна i ў Беларусi, i калi пераехаў у ЗША, — распавядае Вячаслаў. — Каб атрымаць срэбра, трэба было мець 250-499 гадзiнаў добраахвотнай працы ў мiнулым годзе. Насамрэч, у мяне набралася каля 800, то бок на золата. Але ж атэстацыйная ўстанова маю праваабарончую працу ў Amnesty International USA не залiчыла. Залiчылi менавiта працу ў Беларуска-Амерыканскiм Задзiночаннi (БАЗА), а таксама ў некаторых iншых мясцовых арганiзацыях. Дык атрымаў срэбра».

Узнагароду адмiнiструе Савет прэзідэнта па службе й грамадзянскім удзеле. Узнагарода можа быць уручана прыватным асобам, сем’ям і арганізацыям, якія знаходзяцца па ўсёй тэрыторыі ЗША. У залежнасці ад колькасці выкананых валанцёрскіх гадзінаў, людзі могуць атрымаць бронзу, срэбра, золата або прэмію Прэзідэнта «Заклік да службы» (за валанцёрскую службу цягам жыцця).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: