Прыбіральчыкі лонданскага метро змылі графіці Бэнксі

Бэнксі пераапрануўся прыбіральшчыкам і намаляваў графіці ў лонданскім метро. Потым прыйшлі сапраўдныя прыбіральшчыкі і ўсё сцерлі.

Фота BANKSY

Прыбіральшчыкі лонданскага метро сцерлі графіці знакамітага мастака Бэнксі, не распазнаўшы аўтарства. І так будзе з любым графіці, — сказалі ў транспартнай службе англійскай сталіцы, паведамляе ВВС.

У аўторак у "Інстаграме" Бэнксі з'явіўся ролік, на якім мужчына, пераапрануты дэзінфектарам, малюе ў вагоне метро Кальцавой лініі пацукамі, якія чыхаюць.

Аднак да таго часу, як "Інстаграме" з'явіўся ролік, графіці ў вагоне ўжо не было: яго сцерлі прыбіральшчыкі.

Прадстаўнік службы грамадскага транспарту сказаў ВВС, што да працы Бэнксі паставіліся "як да любога іншага графіці ў метро": "Праца прыбіральшчыкаў — забяспечваць чысціню транспартнай сеткі, асабліва ў цяперашняй сітуацыі". Аднак там гатовыя даць Бэнксі для графіці больш прыдатную паверхню, калі ён захоча.

Маскі ў лонданскім грамадскім транспарце з 15 чэрвеня абавязковыя. Графіці Бэнксі заклікала пасажыраў метро насіць маскі. Пацукі, якія часта з'яўляюцца ў яго графіці, на гэты раз чхалі адзін на аднаго і карысталіся санітайзерам.

Паводле ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: