Прынцэса Швецыі ўладкавалася працаваць медсястрой

Прынцэса Сафія ў разгар пандэміі каронавіруса прайшла курсы сястрынскай справы і ўладкавалася ў медустанову, дзе дапамагае пацыентам з каронавірусам.

Сафія — жонка сына караля Карла XVI Густава. Фота: Instagram / sofia_princess sweden

Прынцэса Швецыі Сафія, жонка адзінага сына караля Карла XVI Густава, уладкавалася медсястрой у бальніцу для барацьбы з COVID-19. Яна пачала працаваць у бальніцы Сафіахемет у Стакгольме з 16 красавіка, піша Daily Mail.

Спачатку 35-гадовая прынцэса прайшла паскораны трохдзённы курс, падчас якога слухачоў навучалі асновам працы.

 

Фота: Instagram / sofia_princess sweden

Сафія — жонка прынца Карла Філіпа — адзінага сына караля Карла XVI Густава. У Сафіі і  Карла Філіпа — двое маленькіх дзяцей. Да шлюбу прынцэса працавала афіцыянткай, мадэллю, была ўдзельніцай рэаліці-шоу.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: