Пуцін абвясціў пра пачатак новай вайны

Расійскі прэзідэнт лічыць, што дзеянні амерыканскага боку адносна Huawei з'яўляецца пачаткам новай тэхналагічнай вайны.


Фота РИА «Новости»

Расійскі прэзідэнт лічыць, што дзеянні амерыканскага боку адносна Huawei з'яўляецца пачаткам новай тэхналагічнай вайны.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адрэагаваў на сітуацыю з Huawei у ЗША. Пра гэта 7 чэрвеня піша Газета.ру.

Паводле Пуціна, санкцыі, якім падпала кампанія з боку Амерыкі, азначаюць пачатак новай тэхналагічнай вайны. Пуцін назваў беспрэцэдэнтным падобнае выштурхоўванне Huawei з рынку.

"Гэта ўжо называюць першай тэхналагічнай вайной надыходзячай лічбавай эпохі", — заявіў Пуцін, які раней распавядаў пра сусветную гегемонію.

Нагадаем, міністэрства гандлю ЗША ўнесла Huawei ў чорны спіс. Гэта стварае перашкоды для набыцця Huawei кампанентаў у амерыканскіх кампаній. Да таго Huawei займее складанасці з продажам сваёў прадукцыі ЗША. ЗША таксама заклікалі Канаду і саюзнікаў у Еўропе адмовіцца ад выкарыстання тэхнікі Huawei. У адказ кампанія Huawei падала іск у суд з просьбай прызнаць неканстытуцыйным унясенне яе ў спіс забароненых кампаній.

Паводле www.gazeta.ru, korrespondent.net,


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!