Пуцін і Макрон абмеркавалі сітуацыю ў Нагорным Карабаху

У суботу адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.
"У сувязі з нядаўнімі тэрарыстычнымі актамі ў Францыі з абодвух бакоў падкрэслена рашучасць змагацца з тэрарызмам ва ўсіх яго праявах", - паведамляе прэс-служба Крамля.

У прэс-службе адзначылі, што пры абмеркаванні сітуацыі вакол Нагорнага Карабаха "выказана сур'ёзная заклапочанасць з нагоды шырокамаштабных сутыкненняў у зоне канфлікту і ўсё больш актыўнага ўключэння ў яго экстрэмістаў, якія прыбываюць з Сірыі і Лівіі".

Паводле яе даных, Пуцін падрабязна інфармаваў Макрона аб прадпрымаемых Расіяй крокаў у інтарэсах хутчэйшага спынення агню і аднаўлення перамоў, закліканых забяспечыць выхад на палітыка-дыпламатычнае рашэнне. Як падкрэслілі ў Крамлі, "пацверджаны узаемны настрой на працяг скаардынаваных пасрэдніцкіх намаганняў Расіі і Францыі, у тым ліку ў рамках Мінскай групы АБСЕ".

У прэс-службе дадалі, што размова адбылася па ініцыятыве французскага боку.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: