Пуцін назваў права выхаду рэспублік з СССР «мінай запаволенага дзеяння»

Права выхаду рэспублік з Савецкага Саюзу было «мінай запаволенага дзеяння». Расія павінна пазбегнуць падобных памылак. Пра гэта расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў у перадачы «Москва. Кремль. Путин» на тэлеканале «Россия-1», дзе патлумачыў сутнасць прынятых нядаўна паправак у Канстытуцыю Расіі, перадае Свабода.
Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін

Пуцін адзначыў, што ў савецкай Канстытуцыі быў закладзены тэзіс Леніна аб праве выхаду рэспублік са складу СССР.

«Вось гэта і ёсць міна запаволенага дзеяння, закладзеная яшчэ ў 1922 годзе пры ўтварэнні Савецкага Саюзу», — сказаў Пуцін, падкрэсліўшы, што гэтая норма паўтаралася і ў наступных Канстытуцыях СССР.

«Зразумела, падобных рэчаў мы павінны пазбегнуць», — канстатаваў прэзідэнт Расіі.

«Я абсалютна перакананы: мы правільна робім, што прымаем папраўкі да дзейнай Канстытуцыі. Яны будуць умацоўваць нашу дзяржаўнасць, ствараць умовы для паступальнага развіцця нашай краіны на дзесяцігоддзі наперад», — адзначыў расейскі лідар.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: