Пуцін: Нобелеўская прэмія не ўратуе Муратава ў выпадку парушэння расійскага закону

Нобелеўскаму лаўрэату, галоўнаму рэдактару «Новай газеты» Дзмітрыю Муратаву не пагражае прызнанне замежным агентам, калі ён будзе выконваць адпаведнае заканадаўства, але калі журналіст яго парушыць, то ніякія заслугі не выратуюць яго ад адказнасці, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Дзмітрый Муратаў / Reuters

Дзмітрый Муратаў / Reuters


У ходзе пленарнай сесіі «Расійскага энергетычнага тыдня» мадэратарка пацікавілася ў Пуціна, ці можа ён запэўніць, што галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, не будзе абвешчаны замежным агентам, як ён гэтага баіцца.

«Калі ён не парушыць расійскі закон і калі ён не дасць падставы для таго, каб быць абвешчаным у якасці замежнага агента, значыць, ён не будзе», — адказаў Пуцін.

«А калі ён будзе прыкрывацца Нобелеўскай прэміяй, як шчытом, каб рабіць тое, што парушае расійскі закон, значыць, ён пойдзе на гэта свядома, каб прыцягнуць да сябе ўвагу ці яшчэ з нейкіх іншых меркаванняў», —працягнуў ён.

Паводле слоў Пуціна, «незалежна ні ад якіх заслуг кожны павінен выразна і ясна разумець: трэба выконваць расійскія законы».

Паводле «Интерфакс-Запад».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: