Пуцін падпісаў закон, які дазваляе яму зноў балатавацца на пасаду прэзідэнта

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які ў тым ліку дае яму права зноў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы. Цяпер ён зможа займаць гэтую пасаду яшчэ два тэрміны.
«РІА Навіны»

«РІА Навіны»

Шэраг палажэнняў закона распрацаваны ў мэтах выканання паправак да Канстытуцыі. Паводле аднаго з палажэнняў Асноўнага закона, абмежаванне колькасці тэрмінаў, на працягу якіх адна і тая ж асоба можа займаць пасаду прэзідэнта РФ, прымяняецца да дзейнага кіраўніка дзяржавы без уліку яго ранейшых прэзідэнцкіх тэрмінаў. Такім чынам, гэтая норма дазваляе цяперашняму кіраўніку дзяржавы займаць пасаду прэзідэнта яшчэ два тэрміны.

Дакумент устанаўлівае, што кіраўніком дзяржавы можа быць абраны грамадзянін РФ, не маладзейшы за 35 гадоў, які ўвесь час пражываў у краіне не менш за 25 гадоў, а таксама не мае і ніколі раней не меў грамадзянства або віду на жыхарства іншай дзяржавы.

Ініцыятыва таксама ўводзіць узроставы цэнз для асобы, які замяшчае пасаду старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ. Мяркуецца, што ёй можа быць грамадзянін Расіі, які дасягнуў 30 гадоў.

Паводле tass.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: