Пуцін: сапсаваныя адносіны з Украінай у прынцыпе не звязаны з Крымам

Такую заяву Пуцін зрабіў у тэлепраграме.
Пагаршэнне стасункаў Расіі і Украіны ніяк не звязана з вяртаннем Крыма ў склад РФ, гэта адбылося пасля дзяржаўнага перавароту ў Кіеве, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Што тычыцца храналогіі падзей: то спачатку адбыўся дзяржаўны пераварот і захоп улады, і з гэтага моманту нашы погляды і шляхі з кіраўніцтвам Украіны сталі дыяметральна супрацьлеглымі. З гэтага моманту мы з імі разышліся. Пасля гэтага Крым вярнуўся ў склад РФ, а не наадварот. так што тое, што ў нас адносіны сапсаваліся з Украінай, з Крымам ў прынцыпе не звязана», — заявіў Пуцін у праграме «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расія-1».

Разам з тым ён выказаў меркаванне, што «пена» вакол гэтай сітуацыі «рана ці позна калі-небудзь схлыне».

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: