Пуцін: ЗША заўсёды ўмешваліся ў расійскія выбары

Паводле словаў расійскага прэзідэнта, умяшанне ажыццяўлялася ў тым ліку і праз дыпламатаў. Тое ж самае робіцца і на ўсёй постсавецкай прасторы і ў іншых краінах, перакананы Пуцін.

Уладзімір Пуцін

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму рэжысёру Оліверу Стоўну, што ЗША заўсёды ўмешваліся ў расійскія выбары, а ў 2012 годзе — асабліва агрэсіўна, паведамляе РІА  Новости.

Пуцін падкрэсліў, што тое ж самае робіцца і на ўсёй постсавецкай прасторы і ў іншых краінах.

Стоўн спытаў, ці ўмешваліся ЗША ў выбары ў Расіі 2012 года.

"І ў 2000, і ў 2012 годзе — заўсёды было. Але ў 2012 асабліва агрэсіўна. Я ў дэталі не буду ўдавацца", — адзначыў расійскі лідар. Паводле яго слоў, умяшанне ажыццяўлялася ў тым ліку і праз дыпламатаў.

"Амерыканскія партнёры ведаюць пра гэта, я і (экс-дзяржсакратару Джону) Кэры казаў, і (экс-прэзідэнту Бараку) Абаме казаў. Нам цяжка было сабе нават уявіць, каб дыпламатычныя работнікі агрэсіўна ўключыліся ў выбарчую кампанію ўнутры Расіі. Ну і збіралі ў сябе апазіцыйныя сілы, і фінансавалі, хадзілі на ўсякія апазіцыйныя мітынгі. дыпламатычная служба павінна займацца іншым, дыпламатычная служба павінна наладжваць стасункі міждзяржаўныя", — распавёў Пуцін.

Раней расійскі лідар заявіў, што дзеянні NАТО каля межаў РФ з'яўляюцца стратэгічнай памылкай і Расія дасць адэкватны адказ на гэта.

 Паводле Корреспондент.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!