Пуцін хоча быць халіфам?

Напэўна, самую вар’яцкую версію наконт таго чаму, Уладзімір Пуцін разарваў шлюб з жонкай, прапанавала групоўка “Усходняя Фаланга”, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў іспанскага дыктатара Франка на тэрыторыі былога СССР.



На сайце арганізацыі змешчаны матэрыял, аўтар якога сцвярджае, што Пуцін парваў з жонкай з-за таго, што захапіўся ўчынкамі Назарбаева. Нурсултан, калі верыць розным крыніцам, хоча бачыць наступным казахскім гарантам свайго сына Султана. Такую ж будучыню для Расіі, быццам, рыхтуе і ВВП. Тым больш ёсць інфармацыя, што былая спартсменка, а зараз адзін з лідараў партыі “Адзіная Расія” Аліна Кабаева, быццам, тайна нарадзіла Пуціну сына.

Калі верыць фалангістам,  прэзідэнту РФ застаецца толькі ажаніцца з Алінай, каб сын набыў дэ-факта статус фаварыта. Таму і быў патрэбны разрыў шлюбу з жонкай — тэхнічнае звяно аперацыі “Пераемнік”. 

Але гэта яшчэ не ўсё. Калі, зноў жа, верыць усходнім фалангістам, каб забяспечыць нармальны працэс прыходу ў Крэмль свайго сына, Пуцін запатрабаваў, каб  у Маскве у бліжэйшай будучыні было шмат людзей з аўтарытарнай псіхалогіяй, а менавіта выхадцаў з Сярэдняй Азіі. Якраз таму ў Маскве цяпер прастор для азіяцкіх мігрантаў.

Выданне нават не выключае, што Пуцін, каб гарантаваць сабе падтрымку з іх боку, абвесціць сябе халіфам. Прагноз абсалютна вар’яцкій, аднак адлюстроўвае стан палітычнай культуры краін былога СНД, дзе ніхто не верыць у мірную ратацыю вышэйшага кіраўніцтва.

Паводле расійскіх блогаў

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: