Пуцінскі «гумканвой» таямнічым чынам знікае ва Украіне

Па дарозе на Данбас і назад у Расію місія АБСЕ недалічылася паловы грузавікоў «гумканвоя».



У справаздачы АБСЕ гаворыцца, што пункт пропуску праз мяжу праехалі толькі 62 транспартных сродкі, а раней СНБА Украіны паведамляў, што ў краіну заехалі 124 аўтамабілі.
 
 
Таму палова з іх невядома куды дзелася ці ж заехала на тэрыторыю Украіны і вярнулася назад у РФ міма афіцыйных назіральнікаў.
 
 
«8 студзеня 2015 г а 08:30 (паводле маскоўскага часу) расійскі канвой, які складаецца з 62 транспартных сродкаў, прыбыў у прапускны пункт «Данецк» (Расія). Грузавыя аўтамабілі былі правераны расійскімі памежнымі і мытнымі службамі. Усе аўтамабілі вярнуліся назад у расійскую Федэрацыю 9 студзеня а 03:28. Гэта быў дванаццаты расійскі канвой», — удакладнілі у місіі АБСЕ.
 
 
У паведамленні АБСЕ гаворыцца, што «гумканвой» складаўся «з 53 грузавікоў, двух аўтамабіляў суправаджэння, аднаго лагістычнага транспартнага сродку, пяці дапаможных машын і адной хуткай дапамогі. Усяго — 62 транспартных сродкі. Раней Савет нацбяспекі і абароны Украіны паведаміў, што «гумканвой» складаецца з 124 аўтамабіляў. Аб гэткай жа лічбе блізу 120 грузавікоў заяўлялі і ў расійскім МНС. Таму атрымліваецца, што палова грузавікоў «гумканвоя» заехала на Данбас без праверак і такім жа чынам з'ехала.
 
 
Раней СНБА неаднойчы паведамляў, што РФ завозіць на акупаваную тэрыторыю Усходу Украіны ўзбраенне для баевікоў і наймітаў.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: