Рабаўнік ў Каліфорніі выдаў сябе, бо зрабіў сэлфі

Паліцыя каліфарнійскага горада Пасіфік-Гроўв змагла вылічыць аднаго з саўдзельнікаў рабавання — 18-гадовага Віктара Альманса-Марцінеса па аўтапартрэту, які ён зрабіў з адной са сваіх ахвяр.



Ілюстратыўнае фота. Фота AFP.


Следчым асабліва дапамагло тое, што юны падазраваны не толькі зрабіў сэлфі з абрабаванай дзяўчынай, але і абмяняўся з ёй кантактнымі дадзенымі ў месенджэры Snapchat.

Згодна з версіяй паліцыі, Альманс-Марцінес і два ўзброеных яго саўдзельнікі захапі і аўтамабіль з чатырма мясцовымі жыхарамі і абрабавалі іх.

Саўдзельнікі юнага аматара сэлфі і транспартны сродак да гэтага часу не выяўленыя.

Юнака абвінавацілі ва ўзброеным рабаванні і выкраданні людзей.

Паводле ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: