Рада абвясціла дату інаўгурацыі Зяленскага

Вярхоўная Рада Украіны вызначыла дату правядзення інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Яна адбудзецца 20 траўня ў 10:00. Гэтую прапанову падтрымалі 315 дэпутатаў, 2 дэпутата прагаласавалі супраць.

Праект пастановы падаў дэпутат Віталь Купрый. Перад гэтым дэпутаты адхілілі дзве пастановы аб правядзенні інаўгурацыі 19 траўня.

Зяленскі патрабаваў прызначыць яго інаўгурацыю на 19 траўня. Раней ён напісаў ліст спікеру Рады Андрэю Парубію, у якім настойваў на прызначэнні інаўгурацыі на 19 траўня. У такім выпадку па законе ён паспее распусціць Раду, калі захоча, і для гэтага будуць законныя падставы. У той жа час Зяленскі заявіў, што аб роспуску парламента гаварыць рана, адзначае hromadske.ua.

Каманду Зяленскага ўзрадавала прызначэнне інаўгурацыі на 20 траўня, нягледзячы на ​​тое, што ён настойваў на правядзенні цырымоніі 19 траўня, піша news.liga.net. Адпаведная заява распаўсюджана ў сацсетках.

"Нарэшце! Вызначаны дзень Х — 20 мая", — гаворыцца ў паведамленні. "Ужо ў панядзелак у 10:00 раніцы Уладзімір Зяленскі прынясе прысягу ўкраінскаму народу і афіцыйна прыступіць да выканання абавязкаў прэзідэнта Украіны", — дадалі ў яго камандзе.

Таксама сказана, што ўрачыстая цырымонія будзе транслявацца ў прамым эфіры на афіцыйных старонках Зяленскага ў сацыяльных сетках.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!