Рада Бяспекі ААН правяла анлайн-пасяджэнне па Крыме: шэраг краін адмовіліся ад удзелу

Прадстаўнікі Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і Эстоніі адмовіліся ўдзельнічаць у пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, прысвечанай сітуацыі ў анэксаваным Крыме, піша Свабода.
Нефармальнае канфідэнцыйнае пасяджанне («па формуле Арыі») была ініцыявана Расіяй і прайшло ў анлайн-рэжыме 21 траўня. Мадэратарам быў расійскі сталы прадстаўнік пры ААН Васіль Нябензя, выступіць на ёй запрасілі прадстаўнікоў анэксаванага паўвострава Крым.

Як піша РБК, удзел у ім прынялі, у прыватнасці, прадстаўнікі Нямеччыны, Францыі і Чэхіі. Удзел у пасяджанні 21 траўня прадстаўнікоў краін-сябраў Еўразвязу супярэчыць іх пазіцыі па Крыме, згодна з якой яны не прымаюць удзел у мерапрыемствах, арганізаваных краінай, якая анэксавала тэрыторыю іншай дзяржавы.

Пасяджэнні па «формуле Арыі» маюць на ўвазе кансультацыі, у якіх могуць прыняць удзел не толькі дыпламаты, але і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і грамадскасці. Такія сустрэчы не адносяцца непасрэдна да мерапрыемстваў Рады Бяспекі ААН.

Расія анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым у сакавіку 2014 году па выніках так званага рэфэрэндуму, праведзенага ў прысутнасці ўзброеных людзей у вайсковай форме без знакаў адрознення. Яны высадзіліся на паўвостраў у канцы лютага і блакавалі крымскія адміністрацыйныя будынкі і ўкраінскія вайсковыя аб’екты.
Міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыму незаконнай і асудзілі дзеянні Расіі, краіны Захаду ўвялі супраць яе эканамічныя санкцыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: