Рада БНР звярнулася да дырэктара САЗ з заклікам дапамагчы спыніць COVID-19 у беларускіх турмах

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі накіравала ліст Генеральнаму дырэктару Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасу Гебрэесусу з нагоды ўмоў у беларускіх турмах, піша Свабода.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева



Рада нагадвае, што многія пратэстоўцы заразіліся COVID-19 у месцах утрымання пад вартай.

Ад імя насельніцтва Беларусі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі звяртаецца да САЗ з просьбай заклікаць цяперашнюю беларускую адміністрацыю выканаць свае абавязкі паводле статуту САЗ і беларускай Канстытуцыі.

Тэдраса Гебрэесуса просяць дапамагчы, па-першае, спыніць масавую дыскрымінацыю насельніцтва, якое знаходзіцца ў зняволенні з прычыны сваіх палітычных перакананняў і не мае нармальнага доступу да нацыянальнай сістэмы аховы здароўя ў часы пандэміі COVID-19. Па другое, заклікаць улады Беларусі ўзяць на сябе адказнасць за здароўе людзей, забяспечыўшы належныя мэдычныя і сацыяльныя ўмовы ў месцах масавага ўтрымання пад вартай.

«Мы просім САЗ аказаць садзеяньне ў прадухіленні распаўсюджвання COVID-19 у беларускіх турмах і месцах часовага ўтрымання, а таксама дапамагчы зняволеным атрымаць доступ да асноўных мэдычных пратаколаў», — гаворыцца ў лісце Рады БНР.

У якасці аднаго з выхадаў з сітуацыі Рада БНР прапануе Тэдрасу Гебрэесусу заклікаць урад Беларусі адкласці масавае выкананне адміністрацыйных пакаранняў, у тым ліку турэмнае зняволенне, да заканчэння пандэміі COVID-19.

Беларусь з'яўляецца членам Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) і ўдзельніцай яе Статуту з першага дня, калі ён уступіў у сілу 7 красавіка 1948 году.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: