Рада пазбавіла Віктара Януковіча звання прэзідэнта Украіны

Народныя дэпутаты Украіны падтрымалі ў першым чытанні і ў цэлым законапраект № 1883 «Аб пазбаўленні Януковіча звання прэзідэнта Украіны». За адпаведнае рашэнне прагаласаваў 281 дэпутат з 226 мінімальна неабходных.



Аўтарамі законапраекта выступілі Алег Ляшко, Сяргей Скуратоўскі, Юлія Цімашэнка і Андрэй Цецярук.
 
 
Гэты дакумент пазбаўляе Віктара Януковіча звання прэзідэнта Украіны.
 
 
«Мы аднаўляем гістарычную справядлівасць, пазбаўляючы Януковіча звання прэзідэнта... Бо ўкраінскае заканадаўства прадугледжвае, што гэтае званне застаецца за прэзідэнтам пажыццёва... Другім крокам павінна стаць прыцягненне да крымінальнай адказнасці ўсёй банды Януковіча, якія працягваюць сядзець тут», — заявіў Ляшко, прадстаўляючы дадзены законапраект у парламенце.
 
 
Далей Ляшко ўжо жартам дадаў: «Спікер Уладзімір Гройсман унёс прапанову, каб у тэкст пастановы была ўнесена папраўка: пунктам 2 не проста пазбавіць Януковіча звання прэзідэнта, але і расстраляць яго! Мы так і зробім! Расстраляюць яго! Прама на Майдане».
 
 
Гэты закон уступае ў сілу з дня, наступнага за днём яго апублікавання.
 
 
Нагадаем, 12 студзеня 2015 Інтэрпол аб'явіў Януковіча ў вышук.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Пан спортсмен
  • 2015-02-04 17:54:32
Долго канителились!!!
  • мікола
  • 2015-02-04 19:20:39
Выверты бюракратыі: імітацыя дзейнасці.

Больш цікавага на «Новым Часе»: