Радаслаў Сікорскі: тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы да Беларусі — гэта лухта і праца расійскіх агентаў уплыву

Дэпутат Еўрапейскага парламента і экс-міністр замежных спраў Польшчы выказаўся на тэму, якую апошнім часам актыўна педаліруюць беларускія ўлады.

На конт таго, ці квапіцца Польша на частку Беларусі, Радаслаў Сікорскій распавёў «Радыё Свабода»:

— Калі нехта ў Беларусі кажа, што ў Польшчы, нават у гэтага ўраду, ёсьць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Беларусі, то гэта поўная лухта. Гэта праца расійскіх агентаў уплыву ў Польшчы, якія кажуць такія рэчы. А яны гэта робяць выключна дзеля таго, каб пазьней цытаваць гэта ў расійскіх або беларускіх СМІ. Але гэта не палітыка ані ўраду, ані хоць каго сур’ёзнага на ўсёй польскай палітычнай сцэне.

Зрэшты, мы ведаем, што кожны дыктатар, ад Гаваны да Вэнэсуэлы, Ірану, Паўночнай Карэі, заўсёды бароніць нацыю ад нападу чужынцаў. Лукашэнка гэтаксама бароніць Беларусь ад Польшчы. Хоць мне здаецца, што можна знайсьці нейкага польскага нацыяналіста, выключнага ідыёта, які можа быць задаволены тым, што хоць недзе нас баяцца.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: