Дэпутат Дзярждумы Алег Міхееў, які прадстаўляе партыю "Справядлівая Расія", кіраўнік яе выбарчага штабу, стаў фігурантам незвычайнага скандалу. Партал Lifenews размясціў на сваіх
старонках нататку, у якой паведамляў, што “эсэр прыйшоў на вяселле да аднапартыйца "ў форме фашысцкага адмірала Вільгельма Канарыса". На сайце Lifenews змешчаны
некалькі фатаграфій: на адной з іх выяўлены дэпутат у белым пінжаку ваеннага крою з чорным гальштукам і ў белай фуражцы, на якой намаляваны арол — "такі ж, як у нямецкіх марскіх
афіцэраў", — паведамляе выданне. "Калі хтосьці з гасцей пацікавіўся ў Міхеева, ці не бянтэжыць яго, што ён апрануўся ў форму фашысцкага адмірала, дэпутат адказаў, што Канарыс
фашыстам не быў, а наадварот, з’яўляўся заслужаным палкаводцам", — паведамляе выданне. Міхееў ужо заявіў, што мае намер судзіцца з Lifenews з нагоды публікацый яго
фатаграфій у ваеннай форме. "Гэта — фаташоп", — заявіў Алег Міхееў у інтэрв’ю агенцтву “Інтэрфакс.
Па матэрыялах расійскай прэсы
Расія. Адмірал Канарыс вярнуўся
- Замежжа
- 28-08-2011
Дэпутат Дзярждумы Алег Міхееў, які прадстаўляе партыю "Справядлівая Расія", кіраўнік яе выбарчага штабу, стаў фігурантам незвычайнага скандалу. Партал Lifenews размясціў на сваіх старонках нататку, у якой паведамляў, што “эсэр прыйшоў на вяселле да аднапартыйца "ў форме фашысцкага адмірала Вільгельма Канарыса".
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!