Расейскае войска будзе абараняць інтарэсы Беларусі «ў любых умовах»

Расейскія вайскоўцы будуць адстойваць інтарэсы Беларусі і забяспечваць яе бяспеку пры любых абставінах, заявіў намеснік міністра абароны РФ Андрэй Картаполаў, перадае Інтэрфакс-Захад.

"Узброеныя Сілы Расіі, верныя саюзніцкім абавязацельствам, выканаюць усе пастаўленыя задачы па абароне інтарэсаў нашых народаў і забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы ў любых умовах абстаноўкі", — сказаў Картаполаў, выступаючы на пленарным пасяджэнні VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

"Як заявілі лідары нашых краін, Расія і Беларусь працягнуць супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. І мы маем намер выканаць большую частку сумесных мерапрыемстваў, запланаваных на гэты год", — адзначыў намеснік міністра абароны РФ.

Паводле яго слоў, у процівагу размяшчэнні войскаў NАТO у Еўропе Расія і Беларусь прымаюць меры ў адказ, у тым ліку праводзяць сумесныя вучэнні — на днях завяршылася "Славянскае братэрства", у кастрычніку пройдзе яшчэ адно — "Непарушнае братэрства".

"Акрамя таго, ідзе праца па ўдасканаленні сістэмы сумеснай падрыхтоўкі нашых Узброеных сіл на 2021 і наступныя гады", — падкрэсліў Картаполаў.

Таксама ён паведаміў, што пашыраецца праграма ваенна-навуковага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. У прыватнасці, "паспяхова развіваюцца розныя віды інтэграцыі паміж прадпрыемствамі абаронна-прамысловага комплексу".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: