Расейскія спецслужбы атрымаюць доступ да падлучанай да інтэрнэту бытавой тэхнікі

Урад абавяжа пастаўшчыкоў бытавой тэхнікі з выхадам у інтэрнэт прадастаўляць доступ спецслужбам да інфармацыі, якая захоўваецца ў прыладах.
Ілюстрацыя Васі Ложкіна

Ілюстрацыя Васі Ложкіна

Такое палажэнне змяшчаецца ў канцэпцыі развіцця ў Расіі інтэрнэту рэчаў, ухваліць якую плануе міністэрства лічбавага развіцця краіны, піша svoboda.org са спасылкай на газету "Камерсант".

Праект абавязвае ўдзельнікаў рынку падключаць разумныя прылады да сістэмы маніторынгу дадзеных для сілавых структур САВМ, каб праваахоўныя органы мелі доступ да інфармацыі з платформаў. Акрамя таго, улады прапануюць стварыць закрытую сетку разумных прылад, якія працуюць на расійскім рынку. Кожная прылада і кропкі доступу да яе павінны будуць ідэнтыфікавацца дзяржавай, выкарыстанне тэхнікі без ідэнтыфікатараў павінна быць абмежавана.

Разумныя прылады лічацца адным з найважнейшых напрамкаў росту ў IT-тэхналогіях, па дадзеных кампаніі Gartner у 2019 годзе да сеткі будуць падлучаныя 14.2 мільярда разумных прылад, а ў 2025 — ужо 25 мільярдаў.
Расійскі рынак інтэрнэту рэчаў (IoT) будзе расці ў сярэднім на 7-8 працэнтаў у год, а сукупны аб'ём можа перавысіць 80 мільярдаў рублёў да 2020 года, цытуе даследаванне Schneider Electric агенцтва "Прайм".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: