Расія адмовілася абмяркоўваць Крым у «нармандскім фармаце»

Зяленскі хацеў узняць пытанне анексіі Крыму ў межах нармандскага саміту. Аднак  у Крамлі "ўважліва азнаёміліся з асноўнымі выказваннямі" ўкраінскага прэзідэнта на прэс-марафоне.

Фото: Getty

Масква не будзе абмяркоўваць тэму Крыма ў «нармандскім фармаце», заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша Коммерсант 14 кастрычніка. Падчас прэс-марафону 10 кастрычніка прэзідэнт Украіны заявіў, што для яго нармандскі фармат — «гэта яшчэ і магчымасць узняцця пытання Крыма».

Пры гэтым Пяскоў адзначыў, што ў Расіі «ўважліва азнаёміліся з асноўнымі выказваннямі прэзідэнта Зяленскага, зробленымі ім падчас прэс-марафону, асабліва з тымі, якія тычацца працэсу ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны, мінскіх дамоўленасцяў і гэтак далей».

«Што тычыцца вынясення пытання аб Крыме на любы фармат, хай гэта будзе нармандскі ці яшчэ нейкі, то пра гэта не можа быць і гаворкі. Гэтае пытанне было закрытае ў свой час, прычыны гэтага добра вядомыя, прадцеча гэтага таксама добра ўсім вядомая, і якія-небудзь іншыя абмеркаванні, у іншых фарматах, у якіх-небудзь фарматах немагчымыя», — сказаў Пяскоў.

Сустрэча нармандскай чацвёркі адкладаецца з-за новай умовы Расіі, нагадвае korrespondent.net, развядзенне сіл у Залатым і Пятроўскім. Ветэраны АТА пратэстуюць, бо лічаць адвод войскаў капітуляцыяй.

Паводле korrespondent.net, www.kommersant.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!