Расія. Амерыканская прыродаахоўная арганізацыя пагражае канстытуцыйнаму ладу

Прыродаахоўную арганізацыю Pacific Environment and Resources Center прызналі пагрозай канстытуцыйнаму ладу Расіі.


Генпракуратура Расіі прызнала «непажаданай» амерыканскую арганізацыю Pacific Environment and Resources Center (Ціхаакіянскі цэнтр абароны навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў).

У паведамленні пракуратуры гаворыцца, што дзейнасць Pacific Environment «уяўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу Расійскай Федэрацыі і бяспекі дзяржавы».

Пракуратура паведаміла пра сваё рашэнне міністэрству юстыцыі Расіі, якое вядзе пералік «непажаданых» арганізацый. На момант напісання навіны Pacific Environment не была ўключана ў гэты спіс.

Закон аб «непажаданых» арганізацыях дзейнічае ў Расіі з 2015 года. У адпаведны рэестр трапляюць арганізацыі, чыя дзейнасць, на думку Генпракуратуры, пагражае асновам канстытуцыйнага ладу Расіі, абараназдольнасці краіны ці яе бяспецы. «Непажаданым» арганізацыям забаронена працаваць у Расіі, за супрацоўніцтва з імі прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

 

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: